Жыхарка Брэста, якая забіла мужа, вярнулася на старое месца працы

На старым месцы працы аднавілася пасля амністыі бухгалтарка аднаго з  брэсцкіх аўтапрадпрыемстваў, якая летась сякерай забіла і забетаніравала мужа. Дырэктар прадпрыемства Леанід Мікалаевіч патлумачыў: — Мы б яе адназначна не ўзялі, каб дакументы з суда прыйшлі на некалькі дзён раней. А так яе амніставалі 19 жніўня, а дакументы прыйшлі 24 жніўня. Мы звярнуліся ў інспекцыю па працы, і нам сказалі, што мы абавязаны яе ўзяць.

Я быў супраць, казаў ёй адразу, у якую сітуацыю ты нас ставіш, але відаць, у яе не было выбару, сказаў дырэктар. Нібыта ўсё абыходзіцца без эксцэсаў, кажа кіраўнік. Але людзі ўражаныя. Ніхто сабе такога і ўявіць не мог. Саджаюць і на паўтара гады, і на тры і на шэсць за 80 тысячаў… Такая сітуацыя. Усе ўражаныя, але… Такі вырак суда.

Нагадаем, што 1 чэрвеня 2009 года жанчына нанесла свайму спячаму мужу да дзесяці ўдараў сякерай па галаве, потым  удвух з сынам яны вывезлі цела на лецішча і замуравалі ў склепе. Суд кваліфікаваў забойства як учыненае ў стане афекту і прысудзіў жанчыне паўтара гады калоніі. Паколькі больш за паўгады бухгалтарка адседзела ў следчым ізалятары, ёй сёлета спісалі па амністыі год ды адпусцілі на свабоду і, выходзіць, на старое месца працы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі