Жыхар Талачынскага раёна з рэўнасці зарэзаў госця

Жыхар Талачынскага раёна з рэўнасці зарэзаў госця

Трагедыя разыгралася ў вёсцы Забалацце Талачынскага раёна Віцебшчыны. Як піша сайт Міністэрства ўнутраных спраў, 17 красавіка ў 16.25 у адным з дамоў гэтай вёскі быў знойдзены труп 36-гадовага жыхара Маладзечна. У мужчыны было нажавое раненне грудной клеткі.

Папярэдне праваахоўнікі выявілі, што забіў яго мясцовы 34-гадовы жыхар падчас сваркі. А канфлікт у мужчын узнік з рэўнасці.  

Падазраванага затрымалі падчас уведзенага ў дзеянне плана "Сірэна".

Дарэчы, і ахвяра, і зламыснік — непрацуючыя. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі