Жыхар Мазыра піў спірт і выпадкова падпаліў сябе
![Жыхар Мазыра піў спірт і выпадкова падпаліў сябе](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/a-cup-of-water-904698_960_720.jpg.webp?itok=9TkBmunI)
Жыхар Мазыра піў спірт і выпадкова падпаліў сябе. Як інфармуе прэс-служба МНС Гомельскай вобласці, здарэнне адбылося ўвечары 4 лютага. Пенсіянер знаходзіўся дома. Ён праліў спірт на сябе, а пасля не ўтрымаў цыгарэту, яна ўпала на адзенне і яно імгненна загарэлася.
З апёкамі 1-3 ступені мужчына знаходзіцца ў рэанімацыі мясцовай бальніцы.
![Жыхар Мазыра піў спірт і выпадкова падпаліў сябе](/sites/default/files/paragraphs/image/0000241548054183333429big.jpg)
З архіву БЕЛТА