Жыхар Капыльшчыны выйшаў з турмы на адзін дзень

І дня не прабыў на свабодзе 31-гадовы жыхар Капыльшчыны. Яго выпусцілі з Івацэвіцкай калоніі, і мужчына паехаў дадому. Дабраўшыся да Баранавічаў, уначы ля Палескага вакзалу ён, пагражаючы лязом, адабраў у жанчыны мабільнік, залаты ланцужок і гадзіннік. Злавілі яго хутка, нарабаванае было пры ім.

Цяпер зламыснік у СІЗА. За рабаванне з пагрозамі лязом яму пагражае ад 6 да 15 год зняволення.

Фота — "Новая газета"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі