Жыхар Івацэвічаў вяртаў сабе пазыку з дапамогай пісталета і кайданкоў

Жыхар Івацэвічаў вяртаў сабе пазыку з дапамогай пісталета і кайданкоў

Суд Івацэвіцкага раёна прызначыў мясцоваму жыхару вялікі штраф за спробу вярнуць пазыку пад пагрозай пісталета. Падрабязнасці справы агенцтву БЕЛТА паведаміў старшы памочнік пракурора Івацэвіцкага раёна Яўген Булаты.

Інцыдэнт адбыўся гэтым летам. 41-гадовы жыхар Івацэвічаў пазычыў у знаёмага 60 рублёў да заробку. Аднак выплату заробку затрымалі, таму разлік таксама змясціўся на няпэўны тэрмін. 

23-гадовы крэдытор вырашыў не чакаць. А чацвертай гадзіне раніцы ён пад'ехаў на машыне да дома даўжніка і папрасіў яго выйсці. Калі той сеў у аўтамабіль, крэдытор прыставіў да яго галавы газабалонны пнеўматычны пісталет і стаў патрабаваць доўг ды пагражаць расправай. Потым ён начапіў на даўжніка металічныя кайданкі і вывез за горад у лес, дзе працягнуў супрацьпраўныя дзеянні.

За прымус да выплаты доўгу пад пагрозай ужывання гвалту пры адсутнасці прыкмет вымагальніцтва маладога чалавека аштрафавалі на 857,5 рубля (35 базавых велічыняў). Суд канфіскаваў пнеўматычны пісталет і кайданкі, якія належаць абвінавачанаму.

Прысуд набыў законную моц.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" за 14.12

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі