Жыхар Добрушскага раёна, які з рэўнасці ўзарваў бомбу, атрымаў 11 гадоў калоніі

Жыхар Добрушскага раёна, які з рэўнасці ўзарваў бомбу, атрымаў 11 гадоў калоніі

У Добрушы абвешчаны прысуд па гучнай справе ад выбуху ў вёсцы Насовічы, які адбыўся 15 верасня мінулага года. Судовая калегія па крымінальных справах Гомельскага абласнога суда прызнала 60-гадовага вяскоўца вінаватым у наўмысным пашкоджанні маёмасці, у незаконным вырабе, захоўванні і нашэнні выбуховага прыстасавання, і замаху на забойства. Прысуд — 11 гадоў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, без канфіскацыі маёмасці. Ён яшчэ можа быць абскарджаны, інфармуе БЕЛТА.

Еўрарадыё распавядала пра гэтую крымінальную гісторыю. Мужчына вырабіў самаробнае выбуховае прыстасаванне, усталяваў яго на падваконні дома суседкі і ўзарваў. Выбух выбіў шкло ў акне, пашкодзіў раму. 30-гадовай гаспадыні дома не было, раненні атрымаў 36-гадовы вясковец, які быў у яе ў гасцях. На судзе, які пачаўся ў траўні, сусед прызнаўся, што арганізаваў выбух з рэўнасці.

Жыхар Добрушскага раёна, які з рэўнасці ўзарваў бомбу, атрымаў 11 гадоў калоніі
sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі