Жыццё пасля блэкаўту: Украіна зноў будзе экспартаваць электраэнергію

“Самая цяжкая зіма прайшла” / pixabay
“Самая цяжкая зіма прайшла” / pixabay

Украіна ўпершыню за паўгода зноў можа экспартаваць электраэнергію, піша ВВС. Адпаведны ўказ падпісаў міністр энергетыкі краіны Герман Галушчанка. Але ўсё яшчэ прыярытэтам застаюцца спажыўцы ўнутры Украіны.

“Самая цяжкая зіма прайшла”, — сказаў Галушчанка.

Шматмесячныя атакі Расіі на ўкраінскую энергетычную інфраструктуру пачаліся ў кастрычніку мінулага года. “Укрэнерга” паведаміла ў суботу, што Расія за час вайны запусціла больш за 1200 ракет і беспілотнікі па энергетычных аб'ектах краіны.

Гэта стала прычынай частых адключэнняў электраэнергіі, і зімой украінскія гарады пагрузіліся ў цемру. Цяпер крызіс мінуў, і Украіна зноў можа прадаваць лішкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі