Журналісты Павел Падабед і Вячаслаў Лазараў прызнаныя палітвязнямі, паведамляе @viasna96. Ім інкрымінуюць "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці". Праваабарончыя арганізацыі лічаць справы журналістаў палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.
Падабед — відэааператар, які супрацоўнічаў з незалежнымі СМІ. Затрыманне адбылося 20 студзеня сёлета. Спачатку былі 15 сутак арышту "за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў", а пасля стала вядома пра крымінальную справу. Паўла Падабеда перавялі ў СІЗА № 1.
Лазараў — журналіст-фрылансер, які ўжо затрымліваўся ў 2020 годзе падчас асвятлення пратэсных акцый. Яго затрымалі 9 лютага 2023-га ў Віцебску пасля правядзення ператрусу ў яго доме, падчас якога былі забраныя мабільныя тэлефоны і відэакамера. Была распачата крымінальная справа.
У Беларусі 1467 палітвязняў.