БАЖ: крымінальную справу завялі на аператара Паўла Падабеда
![Павел Падабед / фота з асабістага архіва](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/photo_2023-02-05_11-41-34.jpg.webp?itok=4swtbQsA)
Павел Падабед / фота з асабістага архіва
Аператар Павел Падабед не выйшаў на волю пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Паводле дадзеных Беларускай асацыяцыі журналістаў на яго завялі крымінальную справу. Падабеда перавялі ў СІЗА №1 на Валадарскага.
Аператара затрымалі нібыта за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. БАЖ паведаміў, што ён перастаў выходзіць на сувязь, калі адправіўся на пошту аплаціць навучанне сына. У кватэры Падабеда праходзіў ператрус.
А канцы студзеня Камітэт па абароне журналістаў выступіў з асуджэннем затрымання Падабеда. Сакрэтнасць, якой ахінута затрыманне, выклікае глыбокую трывогу, заявілі ў камітэце. Там заклікалі неадкладна раскрыць інфармацыю пра ўсе высунутыя вінавачанні і гарантаваць, каб журналісты не траплялі ў турму за сваю працу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.