Вы тут

Журналісту Алегу Груздзіловічу прысудзілі 1,5 года калоніі

Алег Груздзіловіч / nv-online.info

Журналіста Алега Груздзіловіча суд Савецкага раёна Мінска асудзіў на 1,5 года калоніі агульнага рэжыму. 

Груздзіловіч — былы журналіст Радыё "Свабода". Яго вінавацілі па трох эпізодах удзелу ў акцыях пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў 2020 года і гвалту сілавікоў (артыкул 342 Крымінальнага кодэкса). 

Ён заявіў, што на акцыях пратэсту быў як пазаштатны журналіст "Народнай Волі". 

Прысудзілі Груздзіловічу той тэрмін, які патрабаваў пракурор. 

Таксама журналісту выставілі пазоў на 56 тысяч рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.