Журналістку "Бі-Бі-Сі", якая задала непрыемнае пытанне Лукашэнку, высылаюць з РФ

Журналістку "Бі-Бі-Сі", якая задала непрыемнае пытанне Лукашэнку, высылаюць з РФ

Журналістку "Бі-Бі-Сі" Сару Рэйнсфард, якая нядаўна задала непрыемнае пытанне Аляксандру Лукашэнку, высылаюць з РФ. Ёй не працягнулі візу. Да канца жніўня яна мусіць пакінуць Расію, паведамляе tvrain.ru.

Сцвярджаецца, што адмова працягнуць візу журналістцы — гэта адказ "на дыскрымінацыю расійскіх СМІ ў Вялікабрытаніі" і адмовы выдаваць візы расійскім журналістам.

Рэйнсфард пачала працаваць у Расіі яшчэ ў пачатку 2000-х. Пасля была на Кубе, у Турцыі, Іспаніі.

"Пасля такой жорсткасці, такіх рэпрэсій, як вы адказваеце на пытанне тут і ў замежжы, што вы страцілі легітымнасць як прэзідэнт краіны, і што насамрэч дакладна патрэбны цяпер Беларусі перамены?", — спыталася журналістка ў Лукашэнкі і паведаміла яму пра ўведзеныя Вялікабрытаніяй санкцыі. Гэта яго раз'юшыла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі