Вы тут

Журналіста і футбаліста Аляксандра Івуліна абвінавачваюць у перакрыцці руху

Аляксандр Івулін

Журналіста, аўтара праекта "ЧестнОК" на YouTube, футбаліста "Крумкачоў" Аляксандра Івуліна абвінавачваюць у перакрыцці руху. Пра гэта "Трыбуне" распавёў чалавек, які сядзеў у адной камеры з палітвязнем. Паводле слоў мужчыны, міліцыя нібыта знайшла яго фота на адной з вулічных акцый, дзе ён стаіць на дарозе.

У пятніцу стала вядома, што Івуліну выставілі абвінавачванне па артыкуле "Арганізацыя групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак". Яму пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі. Абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту на 2 месяцы. Ён знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага.

Аляксандра Івуліна затрымалі 3 чэрвеня ў Мінску. Яго асудзілі на 30 сутак адміністрацыйнага арышту нібыта за бел-чырвона-белы сцяг на акне. Пасля заканчэння тэрміну ён не выйшаў на волю. 5 ліпеня праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

"Саня ў парадку, наколькі гэта ўвогуле магчыма ў такім месцы, — распавядае яго былы сукамернік. — Ён на пазітыве і моцны духам, такія не ламаюцца. Кожны дзень трэніруецца і размінаецца..."

За гэты час Івулін "схуднеў і аброс як маджахед".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.