Вы тут

Журналіст і футбаліст Аляксандр Івулін прызнаны палітвязнем

У Беларусі ўжо 534 палітвязні / @viasna96

Беларускія праваабаронцы дадалі ў спіс палітзняволеных прозвішчы пяці чалавек. Гэта — Аляксандр Івулін, Данііл Калеснікаў, Максім Жараў, Ілля Толкач і Руслан Волкаў. Колькасць палітвязняў у Беларусі дасягнула 534 чалавек, паведамляе @viasna96.

Івулін — журналіст "Трыбуны", аўтар YouTube-канала "ЧестнОК" і футбаліст "Крумкачоў". Спачатку яго асудзілі нібыта за БЧБ-сцяг на акне на 30 сутак арышту, а пасля стала вядома, што ён падазраваны па артыкуле "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўны ўдзел у іх".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.