Вы тут

Журналіст "Трыбуны" Івулін стаў падазраваным па крымінальным артыкуле

Аляксандр Івулін у форме "Крумкачоў"

Журналіст "Трыбуны" Аляксандр Івулін стаў падазраваным па крымінальным артыкуле. Ён адбываў 30 сутак адміністрацыйнага арышту і на волю ў суботу не выйдзе, яго перавядуць у СІЗА, паведамляе @tribuna_by.

Івулін падазраецца па артыкуле "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўны ўдзел у іх" (арт. 342 КК). Яму пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі. На працягу трох сутак журналісту павінны выставіць абвінавачванне, ці вызваліць.

Аляксандр Івулін не толькі спартыўны журналіст, але і аўтар YouTube-канала "ЧестнОК" і футбаліст "Крумкачоў" (незадоўга да арышту забіў свой першы гол). Яго затрымалі 3 чэрвеня і асудзілі нібыта за бел-чырвона-белы сцяг у акне. Аляксандр Івулін сваёй віны не прызнаў, заявіў, што калі прыйшла міліцыя, сцягу не было.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.