Журналіста "Трыбуны" і футбаліста "Крумкачоў" Івуліна асудзілі на 30 сутак

Журналіста "Трыбуны" і футбаліста "Крумкачоў" Івуліна асудзілі на 30 сутак

Журналіста "Трыбуны", аўтара YouTube-канала "ЧестнОК" і футбаліста "Крумкачоў" Аляксандра Івуліна асудзілі на 30 сутак. Яго пакаралі нібыта за бел-чырвона-белы сцяг на акне, паведамляе тэлеграм-канал @viasnanazirae.

Спартыўныя журналісты Аляксандр Івулін і Яраслаў Пісарэнка былі затрыманыя 3 чэрвеня ў кватэры ў Мінску, дзе прайшоў ператрус, і трапілі на Акрэсціна. Суд над Івуліным прайшоў 4 чэрвеня ў судзе Фрунзенскага раёна, суддзя — Юлія Блізнюк. Аляксандр сваю віну адмаўляў, заявіў, што пры ператрусе сцяга на акне не было. Ён хадайнічаў, каб запрасілі сведак, якія гэта маглі б пацведзіць. Блізнюк хадайніцтва адхіліла і арыштавала журналіста.

Летась Івулін быў аштрафаваны за ўдзел у "несанкцыянаванай акцыі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі