Журналіста Алеся Залеўскага збіраюцца судзіць за працу на “Белсат”

Спярша Залеўскаму паведамілі, што суд прызначаны на 20 траўня. Работнікі суда патэлефанавалі яму 19 траўня, не дасылаючы ніякай папярэдняй позвы.





Па словах прадстаўнікоў суда, пры няяўцы журналіста ён будзе дастаўлены ў суд з дапамогай міліцыі. Сам штатны супрацоўнік TVP Алесь Залеўскі ўпершыню пачуў пра нейкую справу супраць сябе. Журналіст не знаёміўся з пратаколам і не атрымліваў якіх-небудзь позваў у міліцыю ці суд, перадае прэс-служба БАЖ.





Залеўскі звярнуўся ў суд з хадайніцтвам аб пераносе працэсу. Цяпер слуханні па справе супраць журналіста маюць адбыцца 28 мая а 14.30.





Журналіст мяркуе, што яго могуць вінаваціць у працы на замежнае СМІ без акрэдытацыі.





Фота — nn.by