Журналіста Алега Груздзіловіча этапавалі ў Магілёўскую калонію
![Алег Груздзіловіч](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/gr_30_05_3.jpg.webp?itok=UDb6sW5H)
Алег Груздзіловіч
Журналіста Алега Груздзіловіча этапавалі ў Магілёўскую калонію, паведамляе СМІ, дзе ён працаваў. Гэтае СМІ прызнанае ў Беларусі экстрэмісцкім фарміраваннем.
Суд Савецкага раёна Мінска ў пачатку сакавіка асудзіў Алега Груздзіловіча на 1,5 года калоніі агульнага рэжыму. Яго абвінавачвалі ва ўдзеле ў пратэсных акцыях (артыкул 342 Крымінальнага кодэкса). Груздзіловіч тлумачыў, што быў на акцыі як пазаштатны журналіст "Народнай Волі". Але суд гэтага не ўлічыў. Прысуд быў абскарджаны ў Мінскім гарадскім судзе, але беспаспяхова.
На мінулым тыдні — перад пераводам у калонію — Груздзіловічу далі спатканне з жонкай Мар'янай. Яна пазней расказала, што Алег хацеў бы хутчэй пераехаць з СІЗА ў калонію, бо "ў СІЗА яму ўжо цяжка — мала руху і свежага паветра (сукамернікі кураць)".
Груздзіловіч таксама расказаў, што ў цэлым адчувае сябе нядрэнна, імкнецца сачыць за здароўем.
"Кожную раніцу абціраецца халоднай вадой (іншай няма ўвесь гэты час), робіць фізічныя практыкаванні (адціскаецца, прысядае і т .д.), ходзіць і бегае па перыметрах у дворыках падчас прагулак. Пастаянна праводзіць працу сярод хлопцаў-сукамернікаў, каб кідалі курыць", — расказала Мар'яна. І гэтая праца прынесла пэўны плён — некалькі чалавек пачалі курыць радзей, а адзін 18-гадовы хлопец зусім адмовіўся ад цыгарэт.
Мар'яна таксама расказала, што атрымлівае лісты і малюнкі ад мужа, якія ён адпраўляў яшчэ з СІЗА. На малюнках розныя моманты яго жыцця — на волі і за кратамі.
![Журналиста Олега Груздиловича этапировали в Могилевскую колонию](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph_watermark/public/paragraphs/image/gr3005.jpg.webp?itok=8mJwDJPI)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.