Вы тут

Журналіст Сяргей Сацук папрасіў нас апублікаваць гэты тэкст, калі яго затрымаюць

Сяргей Сацук / Еўрарадыё

Некалькі месяцаў таму, адчуўшы ціск з боку ўладных людзей, галоўны рэдактар ​​"Ежедневника" Сяргей Сацук пакінуў Еўрарадыё тэкст на выпадак свайго затрымання. У ім ён расказвае пра прычыны, па якіх можа быць затрыманы, і пра пагрозы, якія атрымаў у свой адрас ад "ганца" — прадстаўніка бізнесмена са сферы аховы здароўя.

25 сакавіка 2020 года выпадак надарыўся — Сяргея затрымалі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Беларусі. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Сяргея падазраюць у хабары.

На жаль — абставіны для гэтай публікацыі склаліся. Хоць і не так хутка, як меркаваў Сяргей Сацук. Публікуем пакінуты ім тэкст.

 

Як у Беларусі заказваюць журналістаў

Мяне заказалі, канкрэтна і сур'ёзна. Пішу пра гэта чыста ў мэтах самаабароны і таму пачну амаль з пачатку.

Пасля публікацыі артыкула "Карупцыя Міністэрства аховы здароўя: як у Беларусі зарабляюць на крыві", дзе расказвалася пра закупку медвырабаў у 9-13 разоў вышэйшую за рэальную, да мяне прыйшоў "ганец". Спачатку ён абвінаваціў мяне ў публікацыі заказнога артыкула. Потым, супярэчачы сам сабе, пачаў ціснуць на мяне словамі: "Навошта ты ўсё гэта публікуеш?", "Навошта перашкаджаеш людзям працаваць?", "Ты ж з гэтага нічога не маеш, а мог бы жыць добра, а не боўтацца ў абавязках, не тануць у крэдытах", "Колькі ты змагаешся з карупцыяй, гадоў 20? І што, перамог?". Ну і гэтак далей.

Я запярэчыў, што мне дастаткова таго, што ў Беларусі перастануць купляць медыцынскія вырабы па цане, у 10 разоў вышэйшай за рэальную. "Ганец" сказаў, што не перастануць: маўляў, сістэма такая. Таму, калі сыдзе адна, другая, трэцяя кампанія, на іх месца прыйдуць іншыя, якія будуць працаваць дакладна гэтаксама. "Ну, можа быць, будуць прадаваць не ў 10 разоў, а ў 5 разоў даражэй".

"Ужо добра, бюджэт зэканоміць мільёны", — адказаў я.

"А ты з гэтага нешта атрымаеш?" — спытаў "ганец".

"Нічога".

"Можа быць, ты думаеш, што медыцына наша лепшай ад гэтага стане?"

"Не ведаю, — шчыра прызнаўся я. — Спадзяюся, што стане".

"Не стане. Ён проста за гэтыя грошы пабудуе сабе яшчэ адзін палац", — заявіў "ганец", відавочна намякаючы на кіраўніка дзяржавы.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.