Вы тут

Журналіст "Медузы" Іван Галуноў на волі

Meduza

Журналіст расійскага анлайн-выдання "Медуза" Іван Галуноў вольны. Сёння з яго знялі электронны бранзалет і вызвалілі з-пад хатняга арышту, бо крымінальная справа спыненая ў сувязі з недаказанасцю віны.

Івану Галунову, які працуе ў жанры расследавання і вядомы публікацыямі рэзанансных матэрыялаў пра карупцыю, інкрымінавалі замах на збыт наркотыкаў у буйным памеры. Яго затрымалі 6 чэрвеня ў цэнтры Масквы, а 8 чэрвеня выставілі абвінавачанне. Пазней журналіст быў пераведзены пад хатні арышт. Медыкі зафіксавалі ў яго шматлікія ўдары і гематомы.

Пазней высветлілася, што прэс-служба паліцыі ў паведамленні аб затрыманні журналіста выкарыстала здымкі, зробленыя ў наркалабараторыі, у якой былі затрыманыя зусім іншыя людзі. Гэтыя фотаматэрыялы выдалі здымкі, нібыта зробленыя ў кватэры журналіста.

Міністр унутраных справаў будзе хадайнічаць аб звальненні двух буйных кіраўнікоў у сістэме паліцыі, якія нясуць адказнасць за "справу Галунова".