Журналіст Еўрарадыё перамог на марафоне «Што? Дзе? Калі?»

У нядзелю ў Дзяржынску скончыўся 24-гадзінны марафон па спартыўным «Што? Дзе? Калі?». У ім удзельнічалі 35 каманд з усіх абласных цэнтраў краіны і горада Ліда.  Перамагла мінская каманда «Не чакалі». У яе складзе, дарэчы, выступае супрацоўнік «Еўрапейскага радыё для Беларусі» Мікалай Карнейчук.

За суткі няспыннай гульні камандам было зададзена 545 пытанняў. Найбольш, 349 дакладных адказаў, на рахунку мінчукоў з «Не чакалі».

Адзначым, што марафон — штогадовае спаборніцтва беларускіх знаўцаў, ён праводзіўся ўжо ў пяты раз.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі