Вы тут

Журналіст Андрэй Аляксандраў не прызнаў віну ва ўхіленні ад выплаты падаткаў

Андрэй Аляксандраў / архіўнае фота

Журналіста і медыя-менеджара Андрэя Аляксандрава падазраюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры. Пра гэта БелаПАН паведаміў адвакат абвінавачанага.

31 жніўня Аляксандраў прызнаны падазраваным па частцы 2 артыкула 243 КК.

"Ад дачы паказанняў ён адмовіўся. Віну катэгарычна адмаўляе", — адзначыў абаронца.

Аляксандрава і ягоную дзяўчыну Ірыну Злобіну затрымалі ў Мінску ў студзені 2021 года і абвінавацілі ў фінансаванні пратэстаў. У пачатку ліпеня Аляксандраву прад'явілі новае абвінавачанне — у здрадзе дзяржаве.

Беларускія праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.