Жонка Джорджа Буша заклікала абараніць "прыгнечаных" беларусак

Жонка прэзідэнта ЗША Лора Буш заклікала абараніць правы жанчын, якія, на яе думку, зазнаюць прыгнёт у Беларусі, М'янме, на Кубе і ў іншых краінах свету.
З такім зваротам першая лэдзі ЗША выступіла 7 сакавіка ў Вашынгтоне на святкаванні, прысвечаным Міжнароднаму жаночаму дню.

"Калі мы адзначаем гэты Міжнародны жаночы дзень, мы не можам забыць пра нашых сёстраў у іншых рэгіёнах свету, дзе яны ўсё яшчэ прыгнятаюцца жорсткімі рэжымамі сваіх урадаў", — заявіла Лора Буш.

РИА Новости

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі