Жонка 90-гадовага экс-лідара Польшчы рашылася на развод

"Я ўжо чатыры месяцы таму падрыхтавала ўсе дакументы з маім адвакатам, — цытуе словы Ярузельскай РІА "Новости". — Калі мой муж не парве з гэтай жанчынай, я звярнуся з патрабаваннем аб разводзе ў суд".



Па словах былой першай лэдзі, яе 90-гадовы муж мае сувязь з 50-гадовай жанчынай, якая раней служыла ў іх доме пакаёўкай. Барбара Ярузельская называе яе "жанчынай лёгкіх паводзінаў", якая схільная да алкаголю і думае толькі пра грошы.



Войцэх Ярузельскі ўжо, нібыта, сказаў, што не пагодзіцца на развод.



Нагадаем, Ярузельскі быў міністрам нацыянальнай абароны Польскай Народнай Рэспублікі, у 1981 годзе стаў прэм'ерам і першым сакратаром ЦК Польскай аб'яднанай рабочай партыі, увёў у краіне вайсковае становішча (нібыта, ратуючы Польшчу ад савецкай акупацыі). У 1989-1990-х гадах Войцэх Ярузельскі быў прэзідэнтам Польшчы.
 

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі