Жодзінскі хлебазавод пачаў выпуск пісталетаў (фота)

У крамах Жодзіна з'явіліся ў продажы пернікі незвычайнай формы — у выглядзе пісталетаў да Дня Перамогі і БелАЗаў, піша мясцовы сайт ex-press.by.

Каштуюць такія пернікі ад 6500 да 8200 рублёў. Яны герметычна запакаваныя і прыдатныя для ўжывання на працягу месяца.

Пернікавы пісталет называецца "Жодзінская забава", а салодкі БелАЗ — "Маленькая радасць".

На хлебазаводзе журналістам паведамілі, што маюць розныя варыянты пернікаў. Да Вялікадня тут робяць пернікі ў форме яйка або труса, да Міжнароднага жаночага дня — з лічбай 8. Пернік-пісталет жодзінскія хлебапёкі рабілі таксама да 23 лютага.

Фота — ex-press.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі