Жлобінскі "Металург" — чэмпіён Беларусі па хакеі
![Жлобінцы з Кубкам / Скрыншот з відэа](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/Zl.jpg.webp?itok=v9lK46NO)
Жлобінцы з Кубкам / Скрыншот з відэа
Жлобінскі "Металург" — чэмпіён Беларусі па хакеі. Фінальная серыя выйграна ў гродзенскага "Нёмана" з лікам 4:3. У панядзелак у рашаючым паядынку ў Гродне "Металург" перамог з мінімальным лікам — 1:0 (0:0, 1:0, 0:0). Адзіную шайбу закінуў Павел Купчыхін на 29-й хвіліне.
Летась чэмпіёнам таксама быў "Металург", які ў фінальнай серыі абыграў мінскае "Юнацтва". У жлобінцаў тры перамогі ў нацыянальным першынстве.
![Жлобінскі "Металург" — чэмпіён Беларусі па хакеі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/000028_AFFDA408A65BF9024325899B0053BE3F_107876.jpg.webp?itok=6MhsTggH)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.