Жаночы твар рэвалюцыі: як гэта змяніла наша грамадства — Gender Gap

Ірына Сідорская / Еўрарадыё

Ірына Сідорская / Еўрарадыё

Рэвалюцыя 2020 года мае відавочна жаночы твар. І справа нават не столькі ў “трох грацыях”, якія ўзначалілі фінальны этап выбарчай кампаніі. Жаночыя абрысы рэвалюцыі сталі відавочнымі пазней: калі новае дыханне пратэстам далі жаночыя маршы і ланцугі салідарнасці, калі беларуская жанчына ў белым стала вобразам супрацьстаяння гвалту і тэрору, калі Калеснікава парвала пашпарт і вярнулася ў Беларусь, калі… Пералічваць можна бясконца. І нават кветкі, якія напачатку пратэстаў неслі дзяўчаты лукашэнкаўскім карнікам на шчыты, змянілі нас усіх незваротна. Што б сёння менавіта пра гэты момант ні казалі.

Пра тое, як патрыярхальнае беларускае грамадства змянілі жаночыя пратэсты і ці атрымаецца ў рэжыму запхаць гэтую пасту назад у цюбік, мы і разважаем з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі