Вы тут

Жанчыны ў Беларусі калі і ідуць у бізнэс, то часцей як ІП

Жанчыны калі і рашаюцца адкрыць у Беларусі бізнэс, то невялікі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Кожны трэці прадпрымальнік у Беларусі — жанчына, расказала дырэктарка Дэпартамента па прадпрымальніцтве Мінэканомікі Вольга Русіновіч. Але ў большасці выпадкаў яны спыняюцца на невялікай прыватнай справе — рэгіструюць ІП.

З агульнай колькасці жанчын, якія займаюцца бізнэсам у Беларусі, 74% — гэта індывідуальныя прадпрымальніцы. Часцей за ўсё ім каля 35-44 гадоў. Больш чым у паловы прадпрымальніц няма дзяцей. 

Вольга Русіновіч мяркуе, што такая стрыманасць у справах тлумачыцца тым, што жанчыны "менш схільныя да рызыкі". І каб змяніць сітуацыю, трэба часцей і больш расказваць пра поспехі іншых жанчын у бізнэсе, лічыць прадстаўніца Мінэканомікі. 

Між тым, агульная колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусі скарачаецца другі год запар. За 2021 год іх зрабілася на 3,5 тысячы менш. Для параўнання: за 2020 год колькасць ІП вырасла на 12,3 тысячы.

У 2022 годзе тэндэнцыя працягнулася. У першым квартале Беларусь страціла яшчэ крыху больш за 2,1 тысячы прадпрымальнікаў. На першае красавіка 2022 года ў краіне заставалася 270 965 прадпрымальнікаў.

"Страты пакуль невялікія, але тэндэнцыя да падзення відавочна намецілася", — адзначалі тады аналітыкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.