Жанчыны, на якіх учора ўпалі будаўнічыя блокі, сёння выйшлі на працу

Нагадаем, у панядзелак на вуліцы Леніна ў Баранавічах пацярпелі дзве жанчыны-тынкоўшчыцы, жыхаркі Мінска (1962-га і 1970-га гадоў нараджэння), якія выконвалі будаўнічыя працы. Яны схаваліся ад дажджу пад навес і ў гэты момант штармавы вецер скінуў на іх газасілікатныя блокі. Жанчыны кажуць, што іх выратавалі будаўнічыя каскі.

Сёння жанчыны ўжо выйшлі на працу. "Мы адчуваем сябе нармальна, хаця, вядома, учора спалохаліся вельмі моцна", — цытуе словы адной з іх сайт intex-press.by.


 

Наступствы стыхіі ў Баранавічах (фотарэпартаж)

Фота — intex-press.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі