Жанчыну, якая судзілася з "дармаедскай" камісіяй, выключылі з базы "незанятых"

Жанчыну, якая судзілася з "дармаедскай" камісіяй, выключылі з базы "незанятых"

"Гомельские ведомости" напісалі на сваім сайце, што з базы "незанятых у эканоміцы" выключылі жанчыну, пад апісанне якой пасуе гамяльчанка Марыя Тарасенка. Яна стала вядомай тым, што падавала ў суд на "дармаедскую" камісію.

Матэрыял на сайце газеты "Гомельские ведомости" з'явіўся ў пятніцу. У ім гаворыцца, што гамяльчанка (імя не называецца) падавала ў суд, каб яе прызналі занятай у эканоміцы. "Але яе правы і законныя інтарэсы парушаныя не былі. Пазоў прызналі неабгрунтаваным. Затым жанчына, як і патрабавалася паводле заканадаўства, накіравала ў камісію Чыгуначнага раёна дакументы, якія сведчаць аб тым, што яна знаходзіцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Яна атрымала вызваленне ад выплаты паслугі па падагрэву вады па тарыфе, які забяспечвае поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затравыдаткаў на яе аказанне", — падводзіць вынік выданне.

Пад гэтае апісанне трапляе Марыя Тарасенка, піша praca-by.info. Гэта адзіная гамяльчанка, якая падала ў суд, патрабуючы выключыць яе з "дармаедскай" базы. Што праўда, ні сама жанчына, ні яе прадстаўнікі пакуль што не маюць афіцыйнага дакумента, які пацвярджае рашэнне "дармаедскай" камісіі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі