Жанчына, якая ўцякла праз акно з тралейбуса, напісала заяву ў міліцыю

Жанчына, якая ўцякла праз акно з тралейбуса, напісала заяву ў міліцыю

32-гадовая мінчанка, якая днямі ў Мінску ўцякла ад кантралёраў праз вакно тралейбуса, напісала заяву ў міліцыю. Праваахоўнікі атрымалі заяву і ад кантралёра, інфармуе партал tut.by.

Як паведамляла Еўрарадыё, жанчына не мела квітка і ёй не было, чым заплаціць штраф. З кантралёрамі выходзіць яна не захацела і паехала з імі да канцавога прыпынка. Дзверы ў тралейбусе не адчынялі, чакалі міліцыю. У гэты момант жанчына і вылезла праз вакно. Праўда, яе сумка засталася ў салоне. Відэа здарэння трапіла ў інтэрнэт.

Міліцыя сцвярджае, што шукаць жанчыну не давялося, паколькі яна нікуды не ўцякала. Усе ўдзельнікі інцыдэнта (кантралёр, безбілетніца і кіроўца) былі на месцы — каля тралейбуса, у іх ўзялі тлумачэнні. Праводзіцца праверка, вывучаюцца паказанні ўсіх бакоў і сведак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі