"Зерневая дамова" зноў працуе — з украінскіх партоў выйшлі 7 караблёў

З украінскіх партоў сёння выйшлі 7 караблёў з сельгаспрадукцыяй / facebook.com/MinInfra.UA
З украінскіх партоў сёння выйшлі 7 караблёў з сельгаспрадукцыяй / facebook.com/MinInfra.UA

Сем караблёў з сельгаспрадукцыяй у чацвер пакінулі парты Украіны, паведамляе ўкраінскае Міністэрства інфраструктуры. Караблі выйшлі з партоў "Адэса", "Чарнаморск" і "Паўднёвы". Гэта адбылося на наступны дзень пасля аднаўлення удзелу Расеі ў "зерневай дамове".

Ва ўкраінскім міністэрстве расказалі, што караблі перавозяць 290 тысяч тон харчавання і сельгаспрадукцыі для 43 краін Азіі і Еўропы. У тым ліку, 29 тысяч тон насення сланечніка для Амана і 67 тысяч тон кукурузы для Кітая.

Нагадаем, у канцы кастрычніка Расея заявіла, што прыпыняе ўдзел у "зерневай дамове". Яна абвінаваціла Украіну ў нападах на свае ваенныя караблі пад прыкрыцьцём гуманітарных калідораў. Аднак праз некалькі дзён у Маскве перадумалі блакаваць пагадненне — дапамаглі зносіны з прадстаўнікамі Турцыі. Па словах расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, Турцыя выступіла пасярэднікам "у вызначэнні гэтай сітуацыі". А турэцкі лідэр Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што рознагалоссі з Расеяй удалося ўрэгуляваць у ходзе тэлефоннай размовы паміж міністрам абароны Турцыі і яго расійскім калегам Сяргеем Шайгу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі