Расія прыпыняе, але не спыняе ўдзел у "зерневай дамове"

Украіна заяўляе, што ў панядзелак 12 суднаў з зернем усё ж пакінулі чарнаморскія парты / pixabay
Украіна заяўляе, што ў панядзелак 12 суднаў з зернем усё ж пакінулі чарнаморскія парты / pixabay

Расія прыпыняе, але не спыняе ўдзел у "зерневай дамове", цытуе ВВС прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Прэс-сакратар Пуціна Зміцер Пяскоў у панядзелак заявіў, што працягваць экспарт зерня ў такіх умовах "больш рызыкоўна".

Тым не менш, 12 суднаў з зернем пакінулі чарнаморскія парты ў панядзелак, кажа міністр інфраструктуры Украіны Аляксандр Кубракоў. З агульнага аб'ёму вывезенага з Украіны зерня 40 тыс. тон скіроўваюцца ў Эфіёпію, якая, паводле слоў службоўца, сутыкнулася "з рэальнай магчымасцю масавага голаду".

Напярэдадні Wall Street Journal пісаў, што Турцыя і ААН спрабуюць выратаваць "зерневую дамову" і што ў панядзелак з партоў могуць выйсці 14 суднаў.

Расія выйшла з дамовы пасля атакі беспілотнікамі свайго Чарнаморскага флоту. Але Кіеў не ўзяў на сябе адказнасці за напад. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Расія даўно планавала адмовіцца ад угоды.

Пагадненне пра экспарт зерня, падпісанае ў ліпені пасля некалькіх месяцаў перамоў пры пасярэдніцтве Турцыі і ААН, стала рэдкім дыпламатычным прарывам вайны. Угода дазволіла Украіне аднавіць экспарт прадуктаў харчавання з трох чарнаморскіх партоў вакол Адэсы. Пагадненне прывяло да падзення сусветных цэн на пшаніцу да даваеннага роўня. Адмова ад гэтай дамовы пагражае глабальным падвышэннем кошту прадуктаў харчавання. Гэта можа пагоршыць міравой харчовы крызіс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі