Зборная Расіі стала бронзавым прызёрам чэмпіянату свету па хакеі

Зборная Расіі стала бронзавым прызёрам чэмпіянату свету па хакеі

Зборная Расіі стала бронзавым прызёрам чэмпіянату свету па хакеі. У матчы за 3 месца, які прайшоў 21 траўня у нямецкім Кёльне, расіяне перамаглі каманду Фінляндыі. Трэба сказаць, што ім шанцавала ў першых двух перыядах, калі расійская зборная мела перавагу ў ліку — 4:0 і здавалася, што інтрыга гульні цалкам страчаная.

Аднак на 40-й хвіліне фіны закінулі сапернікам першую шайбу і потым адыгралі яшчэ два галы ў апошнім перыядзе. Расіяне ў трэцяй частцы матчу таксама забілі адзін гол, але выніковы лік ужо не быў разгромным — 5:3.

Напярэдадні расіяне прайгралі ў паўфінале зборнай Канады, ведучы ў ліку 2:0 у пачатку трэцяга перыяду. У выніку канадцы перамаглі — 4:2.

У фінале чэмпіянату Канада сустрэнецца са Швецыяй. Матч можна будзе паглядзець сёння ў жывым эфіры на тэлеканале “Беларусь 1”, пачатак трансляцыі ў 21.40.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі