Зборная Бразіліі датэрмінова выйшла ў плэй-оф футбольнага чэмпіянату свету

Бразілія — Швейцарыя / reuters.com
Бразілія — Швейцарыя / reuters.com

Зборная Бразіліі датэрмінова выйшла ў плэй-оф футбольнага чэмпіянату свету. У панядзелак у матчы другога тура групавога раўнда бразільцы з мінімальным лікам 1:0 абыгралі швейцарцаў. Адзіны гол на 83-й хвіліне забіў Каземіра.

У групе "G" Бразілія набрала 6 ачкоў, Швейцарыя — 3, Камерун і Сербія — па 1 ачку.

Зборная Бразіліі датэрмінова выйшла ў плэй-оф футбольнага чэмпіянату свету
reuters.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі