Зборная Беларусі заваявала "бронзу" на Кубку свету па футзале

19 чэрвеня ў Якуцку (Расія) завяршыўся першы розыгрыш Кубка свету па футзале. Зборная Беларусі сустракалася з камандай Аргентыны ў матчы за трэцяе месца. Гульня атрымалася вельмі напружанай і завяршылася мінімальнай перамогай нашых суайчыннікаў – 1:0. Такім чынам, бронзавыя медалі засталіся за беларускай зборнай.

Нагадаем, што на папярэднім этапе нашыя спартоўцы па чарзе абгулялі каманды Конга, Ізраіля і Англіі. У фінальнай "пульцы" беларусам прыйшлося выходзіць на пляцоўку ў саслабелым складзе з-за траўм.

У фінальным раўндзе зборная Беларусі прайграла расейцам і парагвайцам, але ўсё ж знайшла сілы для перамогі над аргентынцамі.

"БелТА"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі