Зборная Беларусі па хакею з мячом выбіла ЗША з групы "А"

Зборная Беларусі па хакею з мячом абыграла каманду ЗША ў матчы за права выступаць у групе "А" на чэмпіянаце свету.
Вынік гульні, якая праходзіла ў Швецыі - 3:1 (1:1) на карысць беларусаў, паведамляе сайт sovsport.ru.

Нагадаем, на групавым этапе беларуская зборная прайграла ўсе пяць матчаў (амаль усе з разгромным лікам) і была вымушана адстойваць права гуляць і надалей сярод наймацнейшых зборных.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі