Вы тут

Зборная Беларусі па хакеі прайграла ўсім, нават другой камандзе Казахстана

Беларускія хакеісты і трэнерскі штаб / hockey.by

Зборная Беларусі па хакеі на турніры ў Нур-Султане прайграла ўсім, нават другой камандзе Казахстана і заняла апошняе месца. У пятніцу дружына Міхаіла Захарава саступіла ў авертайме Казахстану-2 — 2:3 (1:1, 0:0, 1:1, 0:1). Падрабязна пра матч — на сайце hockey.by.

Раней былі паражэнні ад першай зборнай Казахстана (2:5) і ад алімпійскай зборнай Расіі (2:4).

@hockeyby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.