Зборная Беларусі па гандболе прайграла іспанцам, але шанцы яшчэ засталіся

Сёння ў Нарвегіі адбыліся чарговыя матчы чэмпіянату Еўропы па гандболе. Зборная Беларусі саступіла камандзе Іспаніі з лікам 31:36. На жаль, не вельмі добрую гульню паказаў беларускі варатар, а яго іспанскі калега наадварот не пакідаў нашым нападаючым шанцаў. Часам розніца ў галах дасягала 8-9 галоў. Пад канец сустрэчы іспанцы расслабіліся і беларусам давялося зменшыць адставанне да трох мячоў. Аднак нашым так і не ўдалося нават зраўняць лік. У нашай падгрупе зборная Нямеччыны, якая сёння перамагла венграў, датэрмінова забяспечыла сабе выхад у наступны раунд. Нягледзячы на два паражэнні, у беларусаў засталіся шанцы на выхад у наступную стадыю. Для гэтага заўтра нашым неабходна перамагаць венграў з розніцай у тры галы пры ўмове, што іспанцы з любым лікам прайграюць немцам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі