Зборная Беларусі па футболе зноў апынулася на 4-м месцы

У сераду прайшлі чарговыя адборачныя матчы чэмпіянату свету па футболе. Пасля валявой перамогі ўкраінцаў над казахамі (2:1) беларуская зборная зноў апынулася на 4-м месцы. Зборная Англіі разграміла каманду Андоры — 6:0.

Турнірная табліца 6-й адборачнай групы выглядае наступным чынам:

Англія — 21 (пасля 7 гульняў)
Харватыя — 11 (6)
Украіна — 11 (6)
Беларусь — 9 (5)
Казахстан — 3 (7)
Андора — 0 (7)

10 чэрвеня зборная Беларусі правяла ў Барысаве таварыскі матч з камандай Малдовы. Ён закончыўся ўнічыю 2:2. На мячы, забітыя Віталём Радзівонавым і Генадзем Блізнюком у першым тайме, госці адказалі трапнымі ўдарамі ў канцы матчу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі