Зборная Беларусі па футболе пад кіраўніцтвам Штанге зноў прайграла

Нацыянальная зборная Беларусі па футболе атрымала чарговае паражэнне пад кіраўніцтвам немца Штанге. На гэты раз беларусаў пакрыўдзілі ізраільцяне. Таварыскі матч прайшоў учора ў Рамат-Гане. Зборная Ізраіля, якая фактычна гуляла другім складам, перамагла з лікам 2:1. Гаспадары поля першыя адкрылі лік – вызначыўся Авірам Барух’ян, які скарыстаўся памылкай Арцёма Радзькова каля сваіх варот.

На 65-й хвіліне ў беларусаў нарэшце атрымалася прыгожая камбінацыя: Глеб ашукаў ізраільскіх абаронцаў, нечакана скінуў мяч на Стасевіча, а той вывеў на ўдарную пазіцыю Рамашчанку – 1:1.

Аднак ужо праз 6 хвілін Галь Альберман зноў пакараў абаронцаў беларускай зборнай за памылку каля сваіх варот. Цікава, што Штанге чамусьці паспяшыў замяніць Глеба, а без яго гульня нашай зборнай канчаткова згубіла вастрыню ў атацы.

Галы, забітыя ва ўчорашнім матчы, можна паглядзець тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі