Вы тут

Заяву на звальненне напісаў прэс-сакратар БПЦ Сергій Лепін

Сергій Лепін (злева) / facebook.com/sergy.lepin

Прэс-сакратар Беларускай праваслаўнай царквы Сергій Лепін напісаў заяву на звальненне. Але кіраўніцтва яшчэ не паддпісала яе, паведамляе "Наша Ніва". 

Распавядаць нейкія падрабязнасці журналістам Лепін адмовіўся. "Калі на гэтую тэму захоча пагаварыць мой пераемнік, то так тое і мусіць быць. Але тут і гаварыць няма аб чым асабіста. Ну напісаў, ну чакаю… Спадзяюся, што ўсё будзе добра: і ў інфармацыйнай службы, якую я пакідаю, і у мяне, і ў нас усіх. Дзякуй усім тым СМІ, хто супрацоўнічаў і супрацоўнічае з БПЦ. І выбачайце, калі што", — сказаў ён. 

Рпней Лепін, як і каталіцкі біскуп Юрый Касабуцкі, раскрытыкаваў знішчэнне мемарыяла ў памяць забітага Рамана Бандарэнкі. Гэта выклікала абурэнне Лукашэнкі, а ў выніку абодва святары атрымалі афіцыйнае папярэджанне ад Генпракуратуры: яна палічыла, што іх заявы "вядуць да канфрантацыі ў грамадстве".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.