Завяршылася вясновая сесія беларускага парламента

28 чэрвеня ў Мінску завяршыла працу вясновая сесія абедзвюх палат Нацыянальнага сходу Беларусі. Пленарныя пасяджэнні 8-й сесіі Палаты прадстаўнікоў і 10-й сесіі Савета Рэспублікі праходзілі з 2 красавіка. Як заявіў на прэс-канферэнцыі па заканчэнні працы ніжняй палаты старшыня Палаты прадстаўнікоў Вадзім Папоў, восьмая сесія стала самой насычанай і прадуктыўнай за ўвесь перыяд працы парламента, "Гэта пацвярджаюць статыстычныя дадзеныя, — паведаміў ён. — Так, праведзена 19 пленарных пасяджэнняў, разгледжана 177 пытанняў. Прынята 39 законапраектаў у першым чытанні, 107 — у другім, у тым ліку тры праекту кодэксаў, 50 законапраектаў і ратыфікацый міжнародных дакументаў. Да ўвагі прынята 16 дэкрэтаў прэзідэнта".

У.Папоў падкрэсліў, што парламент "ствараў заканадаўства, якое адэкватна рэагуе на выклікі сучаснага жыцця".

Нангадаем, на вясновай сесіі быў прыняты шэраг законапраектаў, якія атрымалі вялікі грамадскі рэзананс. У тым ліку — праекты законаў аб СМІ, аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі, аб выкарыстанні атамнай энергіі.

Характэрна, што закон аб СМІ быў прыняты ў рэкордна кароткія тэрміны — 10 чэрвеня ён паступіў у ніжнюю палату парламента, а ўжо 24 чэрвеня быў прыняты ў другім чытанні. 28 чэрвеня яго ўхваліў Савет Рэспублікі. Гэта адбылося насуперак заклікам праваабарончых арганізацый, вядомых беларускіх і заходніх палітыкаў не прымаць закон, які можа яшчэ больш абмежаваць свабоду сродкаў масавай інфармацыі ў краіне.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі