Завод уклаў у стварэнне “хуткай дапамогі” 5 млн долараў
Слонімскі аўтарамонтны завод уклаў у стварэнне беларускага аўто “хуткай дапамогі” 5 млн долараў. Паводле намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкаму Аляксандра Русанава, хутка збяруць доследны асобнік аўто.
Аднак прэм’ер Сяргей Сідорскі выказаў незадавальненне вялікімі затратамі на праект. “Няўжо 5 млн спатрэбілася на доследны ўзор? Куды і ў што вы ўкладаеце грошы? Якую машыну асвойваеце, дзе будзеце прадаваць?” – спытаўся кіраўнік ураду на паседжанні Савета міністраў. Міністр транспарту Уладзімір Сасноўскі паскардзіўся, што грошы ў “хуткую дапамогу” даў толькі беларускі бок. Паводле “Мінтрансу”, чэшская кампанія “Мара”, сумесна з якой рэалізуецца праект, укладзе ў яго каля 7 млрд. беларускіх рублёў.
Паведамляецца, што расійскія "Газелі" ў ролі машын "хуткай" сябе не апраўдваюць з-за частых непаладак.
Тэлеграф