Завочныя суды пагражаюць спартоўцам Герасімені і Апейкіну

Аляксандра Герасіменя / Еўрарадыё
Аляксандра Герасіменя / Еўрарадыё

Следчы камітэт пачаў "спецыяльную вытворчасць" на плыўчыху Аляксандру Герасіменю. Гэта азначае, што яе рыхтуюцца судзіць завочна.

Крымінальная справа пачатая паводле ч. 3 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэкса .

"Абвінавачанай Герасімені А. В. неабходна з'явіцца па адрасе: г. Мінск, вул. Фрунзе, 19", — заяўляе прэс-служба СК.

Па гэтым жа артыкуле СК пачаў крымінальную справу на кіраўніка Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандра Апейкіна.

А праваабаронца Змітра Салаўёва вінавацяць паводле ч. 4 арт. 282 (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу ЕАЭС у буйным памеры грашовых сродкаў, здзейсненае арганізаванай групай) і ч. 2 арт. 342 (іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, фінансаванне і іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства).

Завочныя суды ўведзеныя ў беларускае заканадаўства нядаўна. Яны скіраваныя супраць палітычных апнентаў улады. Мяркуецца, што пасля такіх судоў апазіцыянераў могуць пазбаўляць беларускага грамадзянства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі