Вы тут

Заўзятары "Гарадзеі" зладзілі палітычны перформанс падчас гімна

Перформанс заўзятараў "Гарадзеі" / Tribuna.com

Некалькі заўзятараў футбольнага клуба "Гарадзея" апынуліся ў міліцыі за палітычны перформанс, піша Tribuna.com.

Здарэнне адбылося 22 лістапада падчас матча "Гарадзея" — "Дынама" (Брэст). Калі загучаў дзяржаўны гімн, некалькі заўзятараў падняліся, заклалі рукі за галаву і павярнуліся спінай да поля.

Пасля гэтага міліцыянты затрымалі маладых людзей і адвезлі ў РУУС Нясвіжа.

Дарэчы, гульня скончылася з лікам 4:1 на карысць брастаўчан.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.