Заўтра ў Беларусі чакаюцца залевы і навальніцы

Як паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры, 25 ліпеня з Польшчы ў Беларусь прыйдзе цыклон, які прынясе моцныя залевы і навальніцы.
Пры гэтым хуткасць ветру будзе дасягаць 15-20 метраў за секунду. Тэмпература паветра ўдзень у бліжэйшыя двое сутак не перавысіць 25 градусаў цяпла. А вось 27 ліпеня ў Беларусі чакаецца пацяпленне. На поўдні краіны будзе да +30. Праўда, дажджы і навальніцы захаваюцца.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі