Заўтра па Мінску прагуляецца кардонны Дэйв Гаан

Заўтра па Мінску прагуляецца кардонны Дэйв Гаан

17 жніўня саліст групы Depeche Mode Дэйв Гаан “пройдзецца” і “праедзецца” па знакавых месцах Мінска. Што праўда, гэта будзе не сапраўдны музыка, а яго двухмятровая кардонная лялька. Тым не менш, тыя, хто знойдуць Дэйва і сфатаграфуюцца з ім, могуць выйграць сапраўдныя запрашальнікі на канцэрт 13 лютага, пласцінку DM з аўтографам ці фірмовую майку.

Кардонны Дэйв пачне вандроўку ў 10:30 — натуральна, ад будынку 9-й клінічнай бальніцы, дзе ён ляжаў замест таго, каб скокаць па сцэне “Мінск-Арэны”. Канцэрт Depeche Mode ў Мінску мусіў адбыцца яшчэ 17 ліпеня, але быў перанесены праз неспадзяваную хваробу вакаліста гурта. Нядаўна стала вядома, што DM вернуцца ў Мінск 13 лютага 2018 года — у межах другой часткі Global Spirit Tour.

А 17 жніўня, роўна праз месяц пасля няўдалай спробы выступіць у сталіцы Беларусі, кардонны Дэйв Гаан пракаціцца па Мінску ад “Аўтаза” да вуліцы Зыбіцкай, будзе заходзіць у тралейбусы і ў метро, ​​зазіраць у кавярні і крамы. Каб паспаборнічаць за прызы, трэба прыхапіць з сабой квіткі на канцэрт DM, знайсці Дэйва, сфатаграфавацца з ім і выкласці здымкі ў сацсеткі з хэштэгам #дэйвдайпять.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі