Заўтра беларусам прапануюць перасесці са сваіх аўто ў грамадскі транспарт

Панядзелак 22 верасня ў Беларусi абвешчаны Днём без аўтамабiля, які адзначаецца ва ўсім свеце. Усім аўтамабілістам прапануюць перасесці ў грамадскі транспарт. У нашай краіне падобная акцыя праводзіцца ўпершыню.
Яна ініцыяваная мiнiстэрствам прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя, транспарту i камунiкацый ды іншымі дзяржаўнымі ўстановамі і выканкамамі. Мінтранс лічыць мэтазгодным арганізаваць рэгулярнае правядзенне Дня без аўтамабіля ва ўсіх буйных гарадах Беларусі.

Гэта павінна садзейнічаць зніжэнню ўзроўню шкоднага ўздзеяння транспарту на навакольнае асяроддзе, а таксама паляпшэнню ўмоў дарожнага руху і здароваму ладу жыцця людзей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі