Заўчасная паводка на Магілёўшчыне: падтопленыя дамы ў некалькіх раёнах
Надзвычай цёплае надвор’е стала прычынай падтаплення дамоў, дарог і падворкаў.
У Магілёўскую вобласць прыйшла заўчасная паводка: у некалькіх раёнах праз актыўнае раставанне снегу падтопленыя жылыя дамы, паведамляе прэс-служба Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС.
Вадой падтапіла 2 ўчасткі аўтамабільных дарог, 10 жылых дамоў, 22 сутарэнні, 34 падворкі і 8 гаспадарчых збудаванняў. Падтапленні зафіксавалі ў самім Магілёве, а таксама ў дзевяці раёнах.