Вы тут

Затрыманыя супрацоўнікі TUT.by не выйшлі на волю, ім выставілі абвінавачванні

Затрыманыя па "справе TUT.by" / @tutby_official

Супрацоўнікі TUT.by, што знаходзяцца ў СІЗА, не выйшлі на волю пасля заканчэння 10-дзённага тэрміну з моманту затрымання. Значыць ім выставілі абвінавачванні, піша TUT.by. Раней стала вядома, што абвінавачванні выстаўленыя галоўнай бухгалтарцы "ТУТ БАЙ медыя" Анжэле Асад, менеджарцы праекта TAM.BY Дар'і Данілавай і удаве Юрыя Зісера Юліі Чарняўскай.

Адвакаты знаходзяцца пад падпіскай аб неразгалошванні, ім забаронена паведамляць, па якім артыкуле падабаронным выстаўленыя абвінавачванні і на які тэрмін абрана такая мера стрымання. Мяркуецца, што на два месяцы.

Раней за краты трапілі 15 супрацоўнікаў TUT.by. Усе яны прызнаныя палітвязнямі. У ДФР заявілі, што на службовых асобаў ТАА "ТУТ БАЙ МЕДЫЯ" пачалі крымінальную справу "за ўхіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры".

TUT.by прыняў заяву, у якой ёсць такія словы: "Мы будзем рабіць усё, што ад нас залежыць, каб дамагчыся вызвалення ўсіх затрыманых".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.